Валошкi
сінеча здалёку відна.
Не лета – яны разумеюць:
праз месяц ці меней – зіма.
Але калі сонейка ўсходзіць,
здзівіўшы цябе і мяне
гурток карагоды іх водзіць,
нібыта ў казачным сне.
І думкі маёй падаўжэння:
а можа, той здзейсніцца цуд?
На свята Хрыста нараджэння
адбудзецца кветак дэбют...
Зноў падае ціха лістота,
змякчае хадзьбу муражок.
Валошкі квітнеюць – дзівота,
і просяць заплесці ў вянок.
/На Магілёўшчыне, у пачатку лістапада
гэтага года, зацвілі валошкі/
***
Свидетельство о публикации №126110401422