Шчымiць зайздрасць сэрцы

Так часта поспехі чужыя
Скрабуцца ў сэрцах, быццам мышы.
Як бы пад соллю рана ные,
Бы ў жылах звер галодны шнырыць.

Сціскае зайздрасць так балюча
Душу і сэрца, да змяртвення.
Цяжарам з завідкаў наўючым
Свой воз, губляючы натхненне.

Не разумеем — з Богам спрэчка,
Яму выкладваем наш козыр.
Дыханне сціснуўшы вуздэчкай,
Свае не заўважаем зоры.

Рука Гасподняя у кожным
Прасее будучыні зерне,
А зайздрасць вырве з ветрам злосным
Расткі, лёс да адхону зверне.

Да поспехаў чужых павага
Гадуе колас ў родным полі,
А зайздрасць нас частуе брагай,
Ды бродзіць, сэрцайка няволіць.


Рецензии