Памяцi Сястры...
Галюнін дзень... Шэсьць год, як назаўжды.
Ці назаўсёды – з гэтага Тэатру.
Міжволі дзетак уздымала ты.
Яно таго было, вядома, варта.
Няўдалы шлюб. Халера іх бяры!
Тых мужыкоў, што жонак не шануюць.
Гамункулы. Ганебныя звяры...
Каханне ваша – жыта аржаное.
Жыццё што зман. Вось шчасцейкам мігне.
Камусьці нават зоркі намалюе.
Анёлаў ласка зменіцца на гнеў.
Ды й больш часцейшы лёс маёй Галюні.
Без тых курцінаў, з кветак хараством.
Звычайны. Бо хапае і сумнейшых.
А тут... Кватэра. Як казалі, дом.
Дыплом да працы. З бацькам на Замежжа
Аднойчы глянула, пад тый залёт.
Балгарыя. Хоць нейкая вандроўка.
З дзявочых мар застаўся вугалёк.
Пейзаж на памяць, зроблены алоўкам.
Шкада?! Каго з нас толькі не шкада...
Было жыццё. Папесьціла і ўнукаў.
Ужо шэсць год... Нібыта па слядах
Хаджу, як непрыкаяны гамункул.
2-3.11.2026
Свидетельство о публикации №126110304477