Вербачка

Восень, і вербачка ў садзе ля хаты.
Кропля сарвалася з хісткай галінкі,
А за яе, як за шанец астатні,
Моцна ўчапіўся канец павуцінкі.

Вербачка ценькая, гнуткая сціпла
Скінула лісце, каб рана вясною
Зноўку такая магчымасць узнікла:
Коцікаў выпусціць белых на волю.

Потым букецікі з гэтых сцяблінак
Будзем вязаць, упрыгожваць, вядома,
Каб, праслаўляючы Бога ў малітвах,
Вербу ў Нядзелю прыносіць дадому.

З даўніх часоў садзяць вербачку людзі.
Вербачка - сімвал вясны абуджэння
Ў садзе вятры, халады перабудзе,
Перазімуе - не маю сумнення.


Рецензии