Экспромт на зададзеную рыфму

Беларусь — цвітучая  Радзіма,
Колькі песняў для цябе любімай
Склаў народ, уславіў родны край,
Гукі кружаць, нам малююць рай.

Твар зялёны ў мілае старонкі,
Таямніцаў лес сабраў скарбонку.
Іх разносіць з ветрам Лесавік —
Лесу гаспадар і вартаўнік.

Дорыць казкі маладым сасёнкам
Пра любоў і гонар да старонкі.
Пра яе балоты, стужкі рэк,
Пра народны пасак-абярэг.

Пра багацце любае краіны,
Цудадзейнасць кожнае расліны.
Ранні золак — бездані краса,
Быццам зоры — на траве раса.

Прамянём як будзяць сэрцы вёсны,
Ажываюць з імі птушак гнёзды.
Ап`янее ад паветра госць,
І закружыць думкі прыгажосць.


Рецензии