Ёсць у нас лiчба-год - трыццаць сёмы

Ёсць у нас лічба-год - трыццаць сёмы.
Закатаваныя людзі ў нас ёсць.
Ёсць лес, ямы, узгоркі ля дома,
Ды крыжы ўздоўж дарогі наскрозь.

Ёсць імёны людзей - хто загінуў.
Катаў прозвішчы ёсць і турма.
Сотні тысяч тых, хто на чужыне.
Каму ў родны край шляху няма.

Звесткі ёсць пра яшчэ адну справу -
Прадзед мой Купрыян Бардзіан.
Расстралялі яго беспадстаўна.
Нават фота яго ў нас няма...

Зарастаюць быллём Курапаты.
Скруха ў сэрцы, бо зноўку зіма.
Вершы ёсць тых, хто там быў распяты,
А магіл - нават зараз няма.

30.10.2026

Горец

https://instagram.com/sergiy.mel


Рецензии