Раманс

Зорка ўзышла па-над выгінам даха,
Цяжкія шторы калоцяцца ў шкло,
Сцежка са свету, што месяц з павагай
Кідае ў вочы, нясецца ў акно.

Доўгай часінай гляджу, назіраю
Гэту сцяжынку, што поўна надзей.
Погляд як чарамі мой захапляе
Шлях падчас цёмных маўклівых начэй.

Ах, ды жаданне тады паўстае
Выйсці на двор на спатканне з табой,
Быццам твой голас чароўны пяе
Морам у сэрдцы і кліча душой.

Моцна сумую, вось цемра знішчае
Вольнай птушынкі высокі палёт.
Думка аб голасе родным жывая
Знічкай успыхне — зальецца Усход.

Вочы — то зоркі, не існуе роўня,
Лоб — іх калыска, нябёсаў прастор.
Хмарай валоссе зацягвае поўню,
Белай што плынню акутвае бор.

Дзесьці за горамі такжа гуляе
Хмара-сум твару, што дыша вясной.
Толькі той месячык плаўна лунае,
Лье цьмяны свет за ўсходняй гарой...

Сонечны промень праб'ецца праз хмару,
Белы ліхтарык сальецца з ракой
Неба празрыстага, птушкі з гушчару
Скажуць, што хутка сустрэча з табой!


Рецензии