Памiж намi
Толькі хвалі, толькі вышыня.
Толькі шэптам, толькі з верай.
Толькі пяшчота, толькі чысьціня.
Што нам час і што адлегласць?
Толькі водгук праз прастор.
І ў бясконцасці маўчання
Нашых думак перабор.
Не шукай ні слоў, ні доказаў
Пра іх раскажа цішыня.
А ў сусвеце столькі космасу:
што яму шлагбаўмы ды мяжа?
Свидетельство о публикации №126110101877
Алекс Чернобай 01.11.2026 09:17 Заявить о нарушении
Паміж намі неба... хвалі...
Шэптам веры вышыня.
Глыбіня таемных знакаў,
Пяшчота думак, чысціня.
Праз бег часу, праз адлегласць -
водгук сэрцаў скрозь прастор.
І ў бясконцасці маўчання
думак нашых перабор.
Не патрэбна слоў і доказаў -
Ім выявай - цішыня.
Глядзі, між намі столькі космасу,
у ім губляецца ўсялкая мяжа.
Гарунова Святлана 01.11.2026 11:00 Заявить о нарушении
Алекс Чернобай 01.11.2026 16:57 Заявить о нарушении