Мабыць, да Рэгiстрацыi. Мабыць...

«Мабыць, да Рэгістрацыі. Мабыць...»

Кастрычніку, чарговаму – Гудбай!
Чаго чакалі, знікла не міргнуўшы.
Як не круці, тапырыцца Губа.
І ўсё шчыльней прытульваюцца Вушы.
Дурніцай быць не хоча аніхто.
Ну, хай не быць, а крышачку здавацца.
Жыццё, бадай, нахабны анекдот,
Ці ўвогуле абсурднае Дзівацтва.
Кадастраў розных веліч паўстае.
Містэрый цуд. Відовішча люстрацый.
У кожнай Зграі – Цэзары свае.
А для Сатыры знойдзецца Гарацый.

31.10.2026
-------------------------------

«Дурніца»

А цяпер крыху пакруцімся вакол гэтай (сваёй) «Мабыці».
Па-першае, па-другое, па... Пакуль не надакучае.
Губа не дурніца... Ну, гэта пра тое, адкуль яны абедзьве сюды пралезлі. Па-расейску яно гучыць нават лепей.  Бадай, за кошт большага ўзгаднення па слагах і націску (губа не дура). Жорстка. Па-дзелавому. А што сама салодкая парачка ўзята ўжо з прыказкі (вершаванай), мабыць, і не кожны ведае.

Губа не дура, язык не лопатка; знают, где кисло, где сладко.

Праўда, сам я падазраю, што магло быць і наадварот (з тым, што адкуль).
Калі я паквапіўся на пераборлівую Губу, дык зусім не збіраўся спыняцца менавіта на Дурніце. Слоўца гэта дастаткова выразнае, а дакладна «дуру» ў нас быццам і не выкарыстоўваюць. Але справа ў іншым.
Неяк занадта перагружаным яно выглядае. Дурніца...
Тут (паміж Мовай і Вялікім Магутным) амаль на кожным кроку недарэчнасці ўзнікаюць. Вось, з той жа справай (якая ў іншым).
Быццам, расейскае «дело» ў нас заўжды ператворваецца ў «справу», а не застаецца нейкім там «дзелам». Але ж калі я раней (да губы не дуры), пасля жорсткасці («жёсткости») вырашыў падсыпаць «деловитости», выявілася, што ад справы тут рашуча (па «Скарніку») адмаўляюцца і аддаюць перавагу быццам адрынутай «дзелавітасьці».
Не. Скарнік, вядома, не эталон (мякка кажучы). Але...
Па-дзелавому (по-деловому)... Па-спраўнаму, чамусьці няма. Чаму?!
Таму што спраўнае прыцягваецца хутчэй да «исправности» або «изворотливости» (ловкости). А да «дельного» клеіцца ўжо слушнае (ды дзелавітае).

безотказно – нареч. безадмоўна, спраўна
изворотливо – (ловко) спрытна, спраўна
исправно – нареч. Спраўна
изворотливость – спрытнасць, -ці жен., спраўнасць, -ці жен.
исполнительность – стараннасць, -ці жен., спраўнасць, -ці жен., акуратнасць, -ці жен.
исправность – спраўнасць, -ці жен.
Дельность
1) (способность к работе) дзелавітасць, -ці женский род
2) (существенность) слушнасць, -ці женский род

Неяк так.
Дык «губа не дура» як раз пра «ловкость-изворотливость». Спраўнасць-спрытнасць.
Но «сделал дело гуляй смело» –  зрабіў справу гуляй смела.
І да каго я тут з нейкім дакорам?! Да Мовы? Да Магутнага? За нейкую, мабыць, занадтую сумятню. Ці пераборлівасць.
Ці толькі да Слоўнікаў, якім далёка да таго ж Уладзімера Даля.
Вось. Адно месца са «Зномаў» Алеся Разанава («З маланкаю ў сэрцы», 567 стар.):

Дзве блізкія мовы: адна з іх ашчаджаецца, каб не ўжыць якое слова з той мовы, другая бярэ ўсё, што бярэцца з другой мовы, гатова ўвабраць ледзь не яе самую.
І адно там, дзе выказваецца і ўваходзіць у мову сваім зместам невымоўнае, яны роўнаістотныя, аднолькавапраўныя і не залежныя адна ад адной: у паэзіі выяўляецца і распазнае свой змест невымоўнае.

Аб якіх мовах тут кажацца?! Ну, дык...
А да чаго?! Дык ёсць куды... А пра невымоўнае ў Паэзіі – вельмі слушна («дельно», дарэчы).
Вось і Дурніца. Наша. У нас яна ўсё ж такі не тая, «запэцканая» балігаловам (ці дурнап’янам) ягада (голубика, або, па нашаму, буякі), а не вельмі разумная жанчына. А і не толькі. А ягадам (тым буякам) пакінулі множны лік (дурніцы).
З ягадамі у нас наогул не зусім так, як у расейцаў. Я – аб іх назвах. А і не пра тое, што тыя – свае. Суніцы («земляника»), клубніцы (яны ж – трускалкі), маліны, парэчкі («смородина»)... А што ў расейцаў да іх множны лік не ўжываецца (амаль?!). А у нас, быццам, множны часьцей за адзіночнага. Мабыць, толькі з малінай больш да асобнай ягадкі павага.
А што датычыцца дурніц, дык тут мы на асобнасць (з ягадамі) і зусім не спяшаемся, пакінуўшы Дурніцу да чалачечай істоты.
Гммм... Мабыць, да ягадкі застаецца нешта накшталт «дурнічкі» (ці дурнічанкі)?!
А ў расейцаў Дурница менавіта ягада (голубика). На чалавека (калі да яго дуры, дураты, дураслівасці) мянушак хапае. Нездарма ж кажуць, пра тых дурней і дарогі (у  нас «дураков» няма, яны ў нас дурні). Калі пра галоўную прыкмету Расеі гаворка ідзе. З веку (ці стагодзе) ў век.
Недзе я гэтай прымаўкі кранаўся... Бо там і сэнсагукі (гукасэнсы) выразныя, і шмат чаго зарыта.
Дураки... Дороги... Га!? То ж сапраўдная Музыка. Асабліва для Герменэўта.
І тыя, і другія (!) роўна Дарагія. Бо зямля (прастора) расейская на іх вельмі багата. Таму што прастора (з абжорства) непад’ёмная, і на тыя дарогі не хапае ні моцы, ні розуму, ні старання. Дрэнныя дарогі, бо дурнямі зроблены. Па-дурному («па-дурацкі» ў нас не кажуць, бо дураков(ў) няма, а толькі дурні).
А што дурны гэта не толькі розумам не багаты (не далёкі) дзяцюк ці ўжо мужчынка, а і дрэнны (кепскі, благі), напрыклад, нораў (характар, вока і т. д.). Дурное – непрыгоднае, сапсаванае... Проста Дрэнь! Падранае ды Дзіравае.
Багата! На дур і асабіста дурняў. У Расеі...
Не. Іх паўсюду хапае. І ў нас. І па эўропах ды азіях. Але...
Людзі як людзі. Але ж там (пад нашым бокам, вакол Масковіі)... Нешта іх асабліва сапсуе. Прастора?! Тыя ж дарогі... Або «кватэрнае пытанне».
На такую ж прастору ніякай Улады не хопіць. Каб да Парадку. Да Згоды ды Ладу. Нават самай Вялікай. Нават ад Богу. Тым больш, што вялікая (ды яшчэ і працяглая па часу) Ўлада вельмі жо псуе таго, каму дастаецца. А тым больш, калі ён яе прагне... Ну, і тых, хто пад яе пападае. Вельмі!
Хоць з Рэгістрацыяй (прывітанне Глухоўскаму!), хоць без яе.
Ну, а калі да самой прыхільнасьці да уселякай Дураты ўжо Мовы (як нашай, дык і... асабліва Магутнага), дык слова не верабей, і з песьні яго не вышчыкнеш.
Шмат! Шмат пастараліся-пананеслі. Шчодра. З рознымі акцэнтамі ды прысмакамі-прысвістамі, прытопамі-прыхлопамі.

Дзве блізкія мовы: адна з іх ашчаджаецца, каб не ўжыць якое слова з той мовы...(А. Р.)

Во-во... З дурнямі і дурніцамі – самае то. Я пра тое, што ўжо, уласна, «дураков» і «дур» у нас няма. Быццам ашчаджаемся. Каб не зусім праглынулі.
А з Дурніцай нават ласкава (неабавязкова і да Дурнічкі змяншаць). Бо – больш да жанчыны. Ці з спачуваннем. Або ў не злую ўсмешку.

Дурніцай быць не хоча аніхто...

Быць, або выглядаць... І тут: Кожнаму – сваё.
-----------------------------------

А про то, что их «везде богато»... У себя (чтобы «в слово») нахожу два. С разрывом в девять лет (да один день).
Первое называлось «Неполиткорректное. О наболевшем».

Цитировать, конечно же, не грех.
Но эти «индексы»…
Какого лешего?!
Дурак на дураке в своей дыре.
Регалий сами на себя навешали.
ПрофессорА давно прокисших щей –
Замылены, затурканы, прищеплены.
Ещё хотите сделать нас нищей,
При случае отняв надбавки «щедрые»?!
ПроректорА! Радетели. Отцы.
«Спасибо» – за контракты и внимание,
За просвещения потешный цирк
И за усердие, похожее на манию.
(26.06.2014)

Ну, по настоящему неполиткорректным было второе. И название ему было – длиннее (а то – придурошнее) некуда.
«А))))! – или Под Коломной на Оке». По мотивам русской народной песни «Окрасился месяц багрянцем». Музыка Я.Пригожего, слова Неизвестного солдата.

Из кремлей чины сбежали,
Избегая рек кровей.
В обос...шейся Державе
Стало крышку здоровей.
Ненадолго. До заката.
До заставы на Оке.
Сбит летающий локатор.
Дураков везде богато.
Здесь –
дурак на дураке.
Самый Главный обратился.
На поверку – ни о чём.
Вид – никак не командирский.
Чешет репу дурачьё.
Реки крови не пролили.
Не считая по фронтам.
Страх застрял в епитрахилях,
Как Норд-Остный Нотр-Дам.
Дураков везде богато.
Власть вспотела в кулаке.
Вот и минский Терминатор
Окунулся в той Оке.
Окунулся в брызг, по-щеньи.
Щепки собраны в челнок.
Сам готовит обращенье
Для обос...ных чинов.
(27.06.2023)

А в Послеслов закладывался обстоятельный обзор-анализ, касающийся той как бы народной песни.

1-2.11.2026


Рецензии