О, Гостыя, бездакорная святая

О, Гостыя, бездакорная і святая,
Абарані душы абалонь.
Святасць жыцця мяне дакранае.
Светлая радасць, мне быці дазволь.
О, Гостыя думаў і сонца.
Гостыя ціхіх светлых вышынь.
Гэта ты любы, адзіны і моцны.
Боль адзінокіх кветак шыпшын.
О, Гостыя – Цела Святое.
О ,Гостыя – радасць Крыві.
Слова любові навек не пустое.
Думкі быцця ў ва мне аднаві.
О, Эўхарыстыя, чыстае ранне.
О, Эўхарыстыя – душаў шляхі,
Мілае дзен незямное чуванне,
Вырві з душы маёй гора грахі.
О . Гостыя – Святыня Духу.
О, Гостыя – еднасць святла
У нястомных велічы руху.
Радасць надзеі кветкай цвіла.
Колас жывы, колас адданы.
Свет Эўхарыстыі і неба паклон.
Думак святло, вечная брама.
Сум адзіноты – дзе думаў палон.
О, Эўхарыстыя – светач і сіла.
О, Эўхарыстыя – прага святла.
Ты мае думкі Любві ўваскрасіла,
Стала струменнем Крыві і Цяпла.


Рецензии