Еднасць Цела Крыв

Еднасць Цела і Крыві.
Эўхарыстыя – надзея сэрца.
У думках маіх святло аднаві.
Дай маім  зрэнкам з Табою сустрэцца.
О, Эўхарыстыя, еднасць жыцця.
Уваскрасенне насуперак смерці.
Дзякуй Табе. Часы пачуцця –
Часы малітвы, якія не сцерці.
Чысты Касцёл – нараджэнне і свет.
Свет чысціні Божага усынаўлення.
Хай будзе адкрыты Любові Сусвет.
Гэта агонь зор аднаўлення.
Наканаванне Боскай струны.
Вечнае шчасце любві і надзеі.
О,Эўхарыстыя – еднасць вясны…
О, Эўхарыстыя й горыч ў маленні.


Рецензии