ндыв дуальнасць душы вера

Індывідуальнасць душы і вера.
Слабасць пазнання і агонь Адкрыцця.
О, Эўхарыстыя – існасці эра.
Ты цалкавіта святло пачуцця.
Радасць свабоды, шчырая вольнасць,
Святло Прыняцця Крыжа і палон.
Ты чалавека святло і прыстойнасць.
Ты светлых дзеяў нязгашаны плён.
Свет абавязкаў, здольнасцяў мера.
Кожны Цябе, о Езус, прыняў.
Не гасне ў думках цнатлівасці перла.
Дух маё сэрца цнатліва абняў.
Аўтарытэт Боскай мілосьці.
Вера, надзея, прызнанне святла.
Дачка і сын – радасць у посце.
Ты ў маім сэрцы, Марыя, цвіла.
Прага адвечных палёў і глыбіняў.
Праўда ўнутраная. Праўда жыцця.
Цела і Кроў няхай не пакіне
Сэрца маё. Я Тваё, Пан, дзіця.


Рецензии