Таямн ца Бога жывога
Таямніца – веры жыццё.
Гэта неба святая дарога.
Гэта зораў любві адкрыццё.
Чалавек – душы лікаванне.
Чалавек і Адзіны Бог.
Гэта неба святое чаканне.
Я цвіту, Ты мне жыць дапамог.
Кніга дзён, кніга спазнання.
Кніга радасці і чысціні.
Ты святло незямнога трывання.
Гэта Крыж, гэта боль, гэта свет у цяні.
Межа часу – агонь існавання.
Час зямнога і неба пастаць.
Гэта думаў любві высяванне.
Думкі дзён ў вагні веры гараць.
Ты надзея Любві, Цела Пана.
Ты Трыванне Душы на зямлі.
Я Табе, як Кветка аддана.
Сваёй моцай мяне наталі.
Эўхарыстыя – тайна і вера.
Эўхарыстыя – сувязь душы
З Тым, у кім з’яднана Патэрна,
З Тым, хто стаў Галгофай Імшы.
Свидетельство о публикации №126102905711