Ва се часы любв трыванне

Ва ўсе часы любві трыванне…
О, Эўхарыстыя святла.
Любві духоўнае чуванне.
Агонь і кіпень дум цяпла.
Я Твая Кветка, Кроў Любові.
Я Твая радасць, свет жыцця.
О, Эўхарыстыя і Слова
Спазнанне Неба Адкрыцця.
Няўдзячнасць дум і горыч сэрца.
Стамілі думак маіх боль.
Я прагну чысцінёй сагрэцца.
Быць Тваёй радасцю дазволь.
Чуванне неба і спазнанне.
Чуванне сэрца дабрыні.
О, Евангелле спачування.
У Ім дар бязмежнасці прымі.
О, Эўхарыстыя надзеі –
Спазнанне Неба і Крыжа.
Я стану каля Сэрца Цернем,
Я стану Ружай, што цвіла.
Агонь звыценства і мілосьці.
Агонь той праўды і любві
У сэрцы болем маладосьці
Кранаецца цвяток Крыві.
Спазнанне Цела і прагненне
Чырвонай Боскасці Віна,
Ты шчырасць існага натхнення,
Ты Кветка, што душой цвіла.


Рецензии