Э харыстыя- мера жыцця

Эўхарыстыя- мера жыцця.
Свет прысутнасці, свет навяртання.
Прад Табою я толькі дзіця.
У душы ёсць агонь Прызвання.
О, нязменнасць Духу Любві,
О Трыванне Боскага Сэрца.
Ты амыта, Душа ў Крыві.
Сэнсам дум я прагну сагрэцца.
Дзе агонь, дзе квітнеюць сады.
Хлеб, Віно – адзінота і трванне.
Шлях любві жыцця малады.
Гэта Сэрца Святога чуванне.
Усе часы, усе прагненні нябёс.
О, святло Евангелля адрання.
О, святы векавечны лёс.
Гэта неба жывое чаканне.
Праўда Бога – Гостыі свет.
Праўда неба – духоўнае шчасце.
Мне адкрыты любові сусвет.
Стань маёй цнатліваю часткай.


Рецензии