Iмянiны на беларускай мове

Падыходзiць руды кот
Да лiсiчкiных варот:
- Я прыйшоу на iмянiны,
  У падарунак - апяльсiны
  I букецiк васiлькоу
  З шчырых залатых палёу!
Ветлiва лiса вiтала
I у хату запрашала.
Брала коцiка за лапку,
З гонарам вяла за лауку.
На стале - вялiкi торт.
- Калi ласка, руды кот!
Як пачау ён уплятаць,
За вухо не адырваць.
Торт, каубаска, бутэрброд,-
Усё ляцiць у коцi рот.
Тут лiсiчка зажурыла,
Бо тарта ёй не хапiла.
Руды госць падняу вусiшчы,
Апяльсiн апошнi чысцiу,
Усi тарэлкi аблязау,
Пакланiуся i сказау:
- Я б пабыу яшчэ нямнога,
  Але клiча ужо дарога.

Адыходзiу руды кот
Ад лiсiчкiных варот,
Толькi васiлькоу букет
Ён заставiу напаслед.

01.09.2007 г


 


Рецензии