Не кахай мяне
І з’еш мяне ў пацалунках…
Прыжмі мяне да сцяны!
Забыцца б у любоўных вірунках…
Я ведаю, што мы сябры,
Хай будуць між намі сакрэты,
Не кахай мяне, толькі любі,
Бо няма ў нас іншай мэты.
Прыйдзі да мяне ўначы
І растане мой лёд на сэрцы.
У табе кроў як лава кіпіць
І табе адчыняюцца дзверцы.
Прыйдзі да мяне ўначы,
Каб полымем разгарацца,
Каб заснуць у цябе на плячы
І да ранку з табою застацца…
10.03.2024
Свидетельство о публикации №126102707820