Цела усё помниць
Смяялася гучна і звонка.
Жывёлак любіла і лялькі свае,
Не ведала страху і войнаў.
Жыццё падзяліў на ДА і ПАСЛЯ
Той вечар ва ўласнай жа хаце,
Калі не змагла не ўздыхнуць, не крычаць -
Спіць побач маленькі мой брацік.
Наступным жа ранкам знік гвалтаўнік,
Як быццам ні ў чым не бывала.
А цела ўсё помніць, душа ўся крычыць:
“Мне мала дзяцінства! Мне мала!”
Як смееш быць родзічам маёй сям’і?
Як смееш спакойна спаць ноччу?
Як смееш хадзіць па той жа зямлі?
Як смееш глядзець у мае вочы?!
06.03.2024.
Свидетельство о публикации №126102707798