Вярнуся

Буслы з нашай вёскі злятаюць,
Вяртаюцца.
Заўсёды, заўсёды вяртаюцца.
Пашпартоў і аховы не маюць,
У вырай збіраюцца
І заўсёды, заўсёды вяртаюцца.

У бусла іншы смутак і боль не такі,
Я штоночы малюся,
За дзяцей ў выгнанні малюся…
Буслом нараджуся ў іншым жыцці
І вярнуся.
Заўсёды дадому вярнуся…

16.09.2026


Рецензии