Наташцы. З Падзякай
Наташцын Дзень... Якім ён будзе?!
І хто збярэцца за сталом?
Дзе мне, даўнішняму Прыблудзе,
Сьпяваць не прыйдзецца Псалом.
Хоць па-ягнячы, хоць па-воўчы.
Мой голас выцвіў і здранцвеў.
Калі б раней... Пра твар дзявочы,
Пра шчыры позірк... Годны Спеў!
Мараўскі Оламаўц. Калісьці...
Гатэль. Park Flora. Ліпень. Ноч.
Навошта нам «Агата Крысьці»!?
З Марыі Блока – сэрца ўскоч.
Ну, гэта я жартую, крышку.
Ды нешта ўсё ж такі было.
Праз Вену шпацыр. Шарм парыжскі.
Стакгольму дзіўнае Святло...
І каб не Твой запал ды клопат,
Я сам – ні кроку б за Мажай.
А так... Хоць нейкая Эўропа.
Ажно сябе запаважаў.
27.10.2026
PS:
Я ніколі не быў аматарам гурта Вадзіма Самойлава «Агата Крысьці», проста трэба было нешта прыцягнуць да рыфмы. Да Калісьці... А ўжо гэтае слоўца ўсякаму беларусу павінна спадабацца. Не толькі Разанаву.
Дык вось... Мільганула нешта наконт Карысьці. Але... Справа мая (верш) круцілася вакол спеваў. Ды яшчэ з «Дзеўчынай са Спалета». Ну, і....
Не аматар (АК), ды нешта можна было б і з іх рэпертуара прапанаваць. Да нашай (з Блокам) Марыі.
«Сэрцабіцце»! З пераскокам: Ноч – Сэрца ўскоч.
Да будет день, да будет свет
Я проживу эоны лет
Пока пойму, что у меня
Есть только ты, и только я
Что мир лишь сон, где мы не спим
Познаем страх и вместе с ним
Шагнем в огонь, напьёмся слёз
И повернём земную ось,
мы как вода
Как вода в море
Кровь в жилах
Боль в сердце
Нож в спину
Двое как крылья
Сон в руку
Миг счастья
Жизнь в муках
Не хочу другой судьбы
Где есть не я, где есть не ты
Благодарю сейчас и здесь
За всё, что нет и всё, что есть
Мы как вода в море
Кровь в жилах
Боль в сердце
Нож в спину
Двое как крылья
Сон в руку
Миг счастья
Жизнь в муках
В море, в жилах, в сердце
Как вода, кровь, боль
(Жизнь, жизнь, жизнь, жизнь)
(Жизнь, жизнь, жизнь, жизнь)
(Жизнь, жизнь, жизнь, жизнь)
...................................
Оламаўц...
Усё так (прыблізна) і было. Што датычыцца гатэля, дакладна (які менавіта) не памятаю. Але паверхаў было зашмат! Набегаўся...
Таму і выбіраў паміж дзвюма (больш-меньш).
Clarion Congress Hotel Olomouc і CENTRAL PARK FLORA.
Калі б не гэтыя паверхі, хутчэй за ўсё паддаўся б на імя Тэрэзы (да Марыі). Theresian Hotel.
Але ж там толькі чатыры... Ды і месца, пэўна, не тое.
Для дакладнасці дастаткова б было глянуць Альбом (Фота), дык ён застаўся ў старым ноўце. Хай ён і пад бокам, ды валтузіцца пакуль асаблівай ахвоты няма.
Свидетельство о публикации №126102705663