Бразготка. Алесю Разанаву

«Бразготка. Алесю Разанаву»

Калі пасекла нешта на аскепкі,
Магчыма, кепска, а, бадай, і не.
Запэцкаўся!? Вакол пануе скепсіс!?
З каня – далой! А быў жа на кані...
Надбаеш скарб, паскрэбшы па засеках.
Ды ад спакусы сквапнасьці згніеш.
Пярун куды мацней за Грамазеку.
Зато Нява даўжэй за дзьвух Нявеж.

26.10.2026
PS:
Дадаю ўжо ў аўторак (раніцай). 27.10.
Да Разанава стаўлюся з вялікай павагай і дражніцца дакладна не збіраўся.
Чаму такое атрымалася?!
Зараз паспрабую неяк растлумачыць.
Алесь выдатна жангліраваў гукасэнсамі (смыслозвуками). У сваех «пункцірах» і не толькі. Сустракаецца ў яго і з аскепкамі. Тое, што тыя – гэта «осколки», адразу можна і не ўцяміць.
Мне да іх чамусьці карцела прыцягнуць менавіта «кепскасць». Шлындаюся дзесьці па задворках (завуголлю), а яны адно аб другое і скрабуцца. Аскепкі. У маёй галаве, зразумела. Скрабуцца, а нічога такога (годнага) не атрымліваецца.
Ну, вось крыху і прысеў (пасля чарговага поскрабу).
Люблю ж Мову! А валодаю так сабе... Іншая справа – Алесь! Добры Майстра быў...
Дык і сама ж Мова... З яе мясцовымі (ужо, мабыць, і скурчанымі) скарбамі. Па слоўніках ды страўніках больш заблытаешся, чым уладкуеш.
Вось, напрыклад.
Цягнецца (у мяне) да Запэцквання слоўца Пацан. А ў Мове яно, мабыць, і не ўжываецца. Хай гэты адэсізм гучыць і вельмі па нашаму. Дык у нас, быццам, Дзяцюк (ці Хлапчына) яму супраціўляецца. Упарта.
Замест Пацана можна было б і Пацука (хутчэй крысу, чым парсюка) да пэцкання прычапіць. Тым больш што Фасмер і Пацана ад Пацука (а не Поца («мальчика» – сказал бы Чехов)) выкручвае. Праўда, да самаго Макса я стаўлюся так сабе...
Ну, і... Мне тут не вельмі падабалася занадтае адлучэнне ад больш-меньш  чалавечых істот, таму нікога канкрэтнага да Запэцквання і не прыткнуў. За тое Пацанчык на мяне крыху насупіўся.
Пра «на кані – з каня» у Высоцкага злямзіў (сьпёр!?). З песні Кончанага (Чалавека). Таму спачатку цягнуў сюды так: З каня – штуршком. Але ж усё роўна гукасэнсы самога Сямёнавіча (я на коне, толкані – я с коня) губляюцца...
Дарэчы, гэта прыпеўнае (з канём) там (у В. В.) і да назвы вязалася (да Кончанага).
З паскрэбваннем (да скарбу ды срэбра)... Дык, скрэб ці скроб (паскробшы)?! Як лепей?
Той жа Скарабей у нашых слоўніках так Скарабеем і застаецца. Ды і Скарына (які, калі дакладна, пайшоў хутчэй ад коркі-скарынкі, або нават ад Скуры) не павінен пакрыўдзіцца.
Да чаго Пярун?! Дык да Грамазеку (ад прыгод Алісы Селязнёвай, што ў Кіра Булычова). Які ці то з планеты Чумарозы, ці то з нашага Браслава (ад Руслана Лабуця).
А той (робат-волат-дзівак) навошта?! А халера яго ведае!
З Нявой ды Нявежамі... Да чаго зноў ня ведаю. А тыя (нашыя) Нявежы за Няву і сапраўды значна карацейшыя. Затое літоўскі Нявяжыс (ці таксама Нявежа) ужо ўтрая даўжэйшым будзе. За Нявы.
А той, хто не ведае – невук. Так – у нас. А ў расейцаў ён – невежда. Не зусім тое, што невежа. Да апошняга ў Мове трапнага слова, мабуць, і няма. Бо тыя нашыя рачулкі (Нявежы) да нейкага там няветлівага суб'екта (грубіяна) ніякага дачынення не маюць. А з гукасэнсамі можна і пазабаўляцца.
Калі нешта нарыць (да сваёй Бразготкі) з Былога...
А вось... З «Леснічыхі». З неяк Аўтабіяграфіі, якую ў чэрвені 2018-га гнаў быццам па-расейску, але ж і моўнае туды раз-пораз ушчыльваў.

Фрося сидела у окна. Нахлёстывал дождь. Задирал старую обшивку ветер… Вдруг за стеклом будто что-то ворухнулось. Насунулось. Глянула пристальней и как укололась. Прямо на неё, оттуда, из преисподней зарилось нахлобученное брезентовым чехлом подобие уж точно не божие. Всклокоченная, запэцканая грязью, с налипшими листами то ли орешника, то ли посеченной дождём ольхи щетина. Хрящеватый нос, завостренный книзу и проваливающийся кверху в узко посаженные глазные ямины, в которых сумеречно подрагивали два сторожких, недобрых агеньчика.
«Лешак!» – встрепенулось в сознании девчушки. Ну, прямо как в казанках-пужанках дедушки Митяя… Образина однако подалась назад, в неразглядную темень. Сердечко у Фроси колотилось и аж выпрыгивало. Или это уже пришелок ломился в запертую дверь, что в сенцах?!
Затаилась… Вроде, как самого стука и ляманту звонку таки не было. Может, просто ей всё поблазнилось?..
-------------------

І што тут такога?!
Дык... Запэцканая, посеченная, два (да дзьвух Нявеж). А Образина, быццам, да Грамазекі. А можа і штосьці яшчэ... Дык, да тых жа аскепкаў – «укололась».
А да Запэцканага Пацанчыку (пакрыўджанага)... Было. Менавіта яму.

«Запэцканы пацанчык. К одной Мо(р)дели»

Его Ничтожество застряло на престоле.
Застряло так, что ни стряхнуть, ни обойти.
Осталось средство до безумия простое:
Взорвать разбухшее, простор освободив.
Вот так и Маркс грозил Капитализму.
Под канонаду классовых атак.
А Диву нашему з напэцканай «харизмой»
В базарный день, по совести, пятак.
(29.05.2020)

А калі з тых Пункціраў Разанава...

Запалкі,
пакуль яны не гараць,
проста аскепкі дрэва...
Людзі падобныя на запалкі:
калі не гараць – утульваюцца ў бяспеку,
калі гараць – адтульваюцца для свабоды.


Рецензии