Дзядзька Сцяпан было як засмяецца...
Светлай памяці дзядзькі Сцяпана (Каверзнікава)
Дзядзька Сцяпан было як засмяецца,
Быццам бы руская песня ліецца
Пад балалайку: дрыжыць яна, скача...
Сёння успомніў, і сэрца вось плача...
З цёткай Таццянай смяяліся разам.
Ды хіба толькі? Маскаль ён, зараза:
Алку, і Юрку, і Люду прыдбалі...
Помню, калісьці грыбы мы збіралі
Разам з Каверзнікам Юрам на полі:
Порхаўкі тыя, што летам даволі...
Дажджавікі, ну, ці як іх, варылі,
З дзядзькам Сцяпанам пра іх гаварылі:
"Соли при варке добавить, так вот,
Грязь от грибов вся сама отойдёт..."
Момант той сэрца й душа не забылі,
Як на верандзе грыбы мы варылі:
Дзядзька, і Юра, й бязбацькавіч я...
Лёгкая хоць, дзе ляжыш ты, зямля?
Дзядзька Сцяпан праз зямлю мне ўсміхнецца,
Сэрцайка зноў маё кроўю зальецца...
25 - 26. 10. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126102600685