З маланкай у сэрцы

«З маланкай у сэрцы»

Чалавек – не прырода, а мяжа прыроды, і ўсё самае значнае і галоўнае адбываецца якраз на гэтай мяжы.
Алесь Разанаў
--------------------------------

Перад сном, незаўсёды, але
я гартаю «З маланкай» Разанава.
Чымсьці мне менавіта Алесь
асалоду дае велізарную.
Ён таксама, нібы, Герменэўт.
Дый сапраўдны, калі ўжо да гэтага. *
У версэтах спрытней за мяне.
Нават з немцаў кагосьці нагадвае.
У Германіі жыў. Варажыў.
Ды вярнуўся да Менску, з Нямеччыны.
Чалавек... Ён заўжды на Мяжы,
між Прыродай і Творцам памечанай.

26.10.2026
PS:
«З маланкай у сэрцы» – зборнік твораў Алеся Разанава (1947-2021), які я сапраўды люблю чытаць пад сон, прытуліўшыся на канапчыку.
* Дый... Не падумайце чаго (калі ўжо пасунуцца за маім Воўчым)! Не Зеўс (як таго, Дыем, клікалі калісьці па Русі). Усяго толькі злучнік. Роўны больш сціпламу «ды». Замест яго тут можна было і «дык» ушчаміць. 


Рецензии