Хмарамi

Зноўку хмарамi неба поўнiцца,
Навальнiцы здалёк чуваць.
Па зямлi кровель скача коннiца,
Сонца анiяк не вiдаць.

Ручаi беглi вельмi спрытныя,
Быццам стужкi — срабром гараць.
Елкі з хвоямi ўсе памытыя,
I бярозкi лiстком блiшчаць.

Вецер хутка ганяе хмарачкi,
I па небу вось... Дзе-нiдзе,
Прамянi зайгралi ў салачкi,
Зноў вяртаецца яркi дзень.


Рецензии