У пошуках шчасця

Сцежку шукаем да шчасця упарта,
Думкі, як віхры, звіваюцца ў мары. 
Верым, што лепшае долі мы варты,
Крок, яшчэ крок — і разыдуцца хмары.

Толькі, як жарт, набягае другая,
Рвецца дзе ты не чакаў і зноў пуста.
Шчасце у хованкі з намі гуляе,
Дзесьці смяеца над нашым канфузам.

Хтосьці вось так прабяжыць да змярцвення,
Страціць жаданне й напрамак жыццёвы,
Ці пашанцуе з навалай асенняй
Нам ілюзорныя скінуць аковы.

Бег прыпыніць, навучыць сэрца бачыць,
Знаць — сэнс жыцця у дыханні прыроды,
Зрокам шукаць прыгажосць — азадачыць,
Бога задумы прыняць  поўнай згодай.

Сэрца і розум з душой у саюзе
Здольны правесці па Божай дарозе.
Толькі на ёй кожны шчасце здабудзе,
І не заўважыць — яно на парозе.


Рецензии