О, не, радзiма, хоць табе я удзячны...
Праз адказных таварышаў
О, не, радзіма, хоць табе я ўдзячны,
Але ў цябе я грошай не вазьму,
Каб жыць у доўг, каб нюхаць дух каньячны,
Каб перажыць чарговую зіму.
Не, не вазьму я ў доўг, бо сам павінен
Табе аддаць за радасць жыць і пець,
Хоць ад Грамніцаў той зімы траціна,
Хоць да жніва мне, можа, й не паспець.
Я ўжо паспеў аддаць табе, радзіма,
Жывой душы тваёй чысцюткі снег.
Тут Мікалай, тут Віктар, тут і Дзіма -
Мае сябры, з якімі мне не грэх
Ці чарку выпіць, ці заняцца спортам,
Ці проста ў лес па ягады пайсці.
А грошы што? Ды, ну, іх, браце к чорту,
Бо толькі з імі шчасця не знайсці.
Жыццё ў крэдыт не кожнаму патрэбна.
Ды нават я ў крэдыт жыць не хачу...
На небе зноў, як сонца, месяц срэбны,
І я, як месяц, ранне залачу
Тваё, мая любімая радзіма...
24. 10. 2026 г., 06.44 раніцы, Радашковічы
Свидетельство о публикации №126102401368