Время Волка... 4

«Время Волка...4»

Зноў да сваех моўных. Менавіта з Ваўкамі. А ўжо наколькі да таго Часу...
Што больш, а што меньш.
Цікава, что да тых «вокхіх сцяжынак» амаль нічога і не было.
Нават не зусім верыцца. Бо зварот (дастаткова шчыльны) да Спадчыны здарыўся не пазьней за 2018-га. Няўжо нічым «воўчым» (каб літаральна) не адзначыўся той 2020-ы!? Ці наступны (2021-ы), калі я добра прыналёг на Караткевіча.
Не знойдуцца (адтуль) з меткамі, дык можа нешта трапнае хаця б пад сэнс ушчыліць?! Да «Каласоў» Сямёнавіча штосьці вершаванае ў мяне было. Ды і «калоссе» з «агалоссем» (галасіць-выць) быццам няблага шаткуецца...
Вось. Бачу (ды і памятую). Быццам, неяк... Не без Выцця (Вою), але...

Жандарскi паручнiк са скуры вылазiць.
Ён верны служака. Бадай патрыёт.
Зайздросная сквапнасць. Абраза ў абразе.
Рысiныя вочы. Учэпiсты рот.
Чамусьцi – Мусатаў. Напэўна, к «прымусу»?!
Пры шчэцiстых вусах имя Апалон.
Да сымбалей прозвiшч сам маю спакусу.
У прозвiшчах – сiла, iмпэт i праклён.
Ён Чорнаму Войне няварты сапернiк.
Няма той адвагi, але ж не слабак.
Ня з тых каласоў адлiвалася зерне.
I нават закваска ня тая.
Аднак…
(З Каласоў, 21.06.2021)

Аднак... Я – калі да нашага з ваўкамі.
Што мне прозвішча Чорнага ВОйны заходзіла не без... (як, мабыць, і самаму Караткевічу), а не толькі да Вайны, зразумела. Таму і насуперак тыя «рысіныя вочы» расейскага жандара, што на беларускага Помсьніка паляваў, ўшчаміў.
Понятно, вложился (если в Тему) в то русскоязычное-программное. А з Мовай!?
Чтобы «программное» не шибко обижалось (зарекался ту прозу не притягивать), прихвачу капусечку из «Двойника», с обыгрыванием самих имён.

[Как-то – от «терзать» или от «волочить» (тащить) и «воровать» (красть). Ага! – упоминается и «бить». К «бою». О «вое» – ни слова. В лучшем случае: вой от волка, но не наоборот. Ну, что от чего – дело тонкое…
Вой – голос, звук. Он – и в сербском «вуке» (в лоб!), и в белоруском «ваўке». «Песня волка». Ваў-ваў… Можно и просто: у-у-у… (u-u-u). Что – в «улкосе» (ulkos).  Это – не лай (гав-гав), не рычание. Здесь – вокал! Да ещё – на луну.
Перестановки гласных-согласных, превращения л(l) – в(v, w) – б(b)… Дело обычное.
А вой… Он – вьётся, завивается, вращается, превращается… Мы – опять к оборотню. Песня – вой. Песня – плач. Живое… Дух – плоть. Человек – зверь. Радость – боль (страдание). Любовь – жалость – ненависть…
Переходы-переливы. С выходом на «волну». Да намекали уже!]

А заодно (уже под «Тайну»), в стих.

Голый лес. По верховью дым.
Ветром стёртая пыль миров.
Околдованные лады.
Звуки музыки Болеро.
А быть может, опять волхвы!?
Бубны пенятся. Рокот част.
Словно кто-то идёт на вы
в наречённого зверя час.
(26.02.2020)

PS:
Вообще-то – на стих Ионы «Связь».

В «наречённого» –  хотя бы мне. Ну, и с «волхвами», в переклик именами. Да ещё «на вы» (к Вою).
Однако – не на мове.
Ладно (Ладна!). Наскрабем з пазнейшага (ад 2024-га і далей).
З пяток (а то і...) будзе. Не без маех дзяўчатак-стыхіранак.

Магілы, магілы – як знакі Суда,
Крывёю і потам паліты. 
Ля сцен Ерыхона ідзе чахарда –
З праклёнаў складаюць малітвы.
Анёлы, напэўна, згубілі раз(ь)лік.
Іх трубы галосяць няўмоўчна.
З варожасьцю ў сэрцы народы зямлі
Лютуюць ужо не па-воўчы.
Даўно відавочны празрысты пасыл
Любога Хрыста і Прадцечы.
Усякага Бога адрынуўшы сын
Руйнуе жыццё чалавечча.
Не можаш паверыць, тым больш – дараваць?!
Прыспела апошняя драма.
Што праўда, што крыўда… Страшэнны правал –
Кахання… З часін Абрагама.
(Варыяцыя, 6.07.2024)

PS:
К «Могилы, могилы...» Аллушки (Аллы Липницкой).

У самой Алы было крыху інакш... І, менавіта – без ваўкоў. Дык Варыяцыя ж (а не пераклад)!
Тым больш, што інтанацыю і нешта яшчэ (важнае!) я вытрымаў.
А вось і да таго ж перакліку з бедамі Ізраіля.

Дзесьці месяц жне калоссе,
Не шкадуючы зусім.
Як калісьці… Пачалося.
Дзьме раз'юшаны хамсін.
Не ў Ізраіле. Паблізу.
Пераблытаўшы рамсы.
Здзек усмешкі Моны Лізы.
Бляск бязлітасны касы.
Прагнуць помсты, хто ў аблозе.
Воўк скугоча ў гушчары.
Хтосьці ў прыцемках галосіць:
– Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!
(Паміж Якубам і Янкам, а мабыць, і кімсьці яшчэ, 2.07.2025)

Адразу за ім ішло да так званага «Дня Незалежнасьці»:

Незалежнасьць… Каго?! Ад чаго!?
Ад Улады, ці пэўнай істоты?
Воўк галосе, шчабеча шчыгол.
Без усякай аглядкі на ноты.
Чалавеку ж патрэбен Указ.
Ягамосьця, што зверху, пазыка.
Зь ёй гарэза пазьбегне параз,
Бо ніхто не саб'е з панталыку.
(3.07.2025)

Наступнае, быццам жартоўнае. Па назве («Пляшка-неваляшка»). Быццам...

Ці то гуртка, ці то пляшка.
Мабыць, нейкі дзіўны збан.
Пакахаў Іванька ляшку,
А й не ўцяміў, што падман.

Задуменна, сарамліва
Нахілялася яна.
І пялёскалася піва,
І лілося ўзбоч з акна.

Ды сьцякала ў неабсяжнасьць,
На бясконцыя палі.
Нават воўк завыў працяжна.
Заскакалі маскалі.

Два прытопы, тры прыхлопы.
Восень, прыцемак, імжа.
Зноўку стануць эцылопы
З паўстагодзя сеяць жах.
(5.09.2025)

PS:
На «Печалька. Завалявшееся» Ваньки Жука.

А зараз на Пераклік Валі з Наташай («Што нас чакае?»). Дык яшчэ і з маім Блокам:

Валянціна Шчугарава
«...О не, ён вырвацца на волю
з дому гэтага хацеў».
(Наталля Пярстнёва «Чалавек пад дажджом»)
------------------------------------------

«Вецер, вецер – на ўсім божым свеце!».
Вось і твой да мяне даляцеў.
Дождж праз снег, працярэбіўшы смецце,
Цягне рэшткі з пабітых хацін.

Дзверы ў труме задраілі шчыльна.
Поўны змрок. Ні агню, ні людзей.
Быццам сьвята. Ды вечар няшчыры
Нешта трызьне пра заўтрашні дзень.

Што чакае нас ноччу за склепам?
Сьпевы воўчыя? Зман галасоў?
Ці сагрэе ўсіх хворае неба,
Дзе вяшчуе ізноў Валтазар?

Заклікае аблудныя душы
Тых нябёсаў намоленых здань.
Льюцца слёзкі, ды й дожджык цяруша
Наш каўчэг, што нясе Іардань.
(28.12.2025)

Калі шчыра, дакладна ваўкоў у першакрыницы зноўку не было. А да мяне ж прыцягнуліся.
Але Вецер Блока (з «Дванаццаці») куралесіў там (у Валі), як і ў мяне. А разам з Валтазарам паміналіся і Гаспар з Мельхіорам.
А апошнім, да гэтай Серыі, закіну з нашага заезду на Браслаўшчыну. Сёлета. З пераскокамі з Мовы на мову па самаму вершу. З леплянскім Ваўчком (ці Ваўчуком).

Натка фотки однако зажала...
А без них я, что смог, то воздал.
Вот, подсяду (Крый Бог!) на Кунджалу
И уеду на Дальний Восток.
Позабуду и Кырью, и Косьву.
Обойду, мимоходом, Туру.

Я ж не Сейбіт, таксама не Носьбіт.
І муры больш свідрую-буру,
Чым кладу. Бо ў няўстрым языкаты.
Ці дурны, як стракаты Ваўчок.
Перавалы, ды рэк перакаты
Нездарма заблішчэлі ўваччу.

А под фотки погнал бы иначе.
О Русалках и важных Князьях.
Приподняв из кармашков-заначек,
То, что стрёмно и даже нельзя.
(«Замечание к Поозерью и, как-то, к «Заречью»», 26.07.2026)

23.10.2026


Рецензии