Зялёны колер

Алоўкі колер выбіраюць
І ў падарожжа запрашаюць.
Зялёны колер – знак жыцця,
Лагодны, цудны, як дзіця!
З ім адраджаецца прырода,
Ён дасць сігнал для пешаходаў.
З зялёным колерам сябруем –
І траўку, конікаў фарбуем.


Рецензии