Время Волка... 3

«Время Волка...3»

А зараз шоргнем (ці шарганем) па-ліцьвінску.
Хай без пераскокаў (з Мовы на мову), паколькі паважаю абедзьве, і не абыйдземся. Так, нават больш цікава павінна атрымацца. У Пераклік. Але – з адметным націскам на Беларушчыну.

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –
Ўдзірванелы курган векавечны.
Дуб галлё распусціў каранасты над ім,
Сухазелле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, –
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
На Купалле там птушка садзіцца, пяе,
У Піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.
Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны білі з краю да краю, –
Ён стаіць – гэта памяць людская, паказ...
Толькі гутарка ходзіць такая…

«Курган»... Сам Іван (Ян) Дамінікавіч. Луцэвіч... Янка Купала.
Пачатак паэмы (ці балады), завершанай у траўні 1910-га ў Санкт-Пецярбургу. А рукапіс захоўваецца ў Лёндане (няхай так – дамо з гэтай назвай перавагу тарашкевіцы перад наркамаўцай), у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны.
І Воўк, які ў Купалы вые (ды – яшчэ нема!) ў Піліпаўку (у Калядны пост) – не абы які, а знакавы. Невыпадковы.
Як у таго ж Янкі і ў першым жа радку так колючага вока (а мабыць, і сумленне) амаль усім лука(з)морцам «Гэта крык, што жыве Беларусь».

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,
Ці запеў салавей, ці загагала гусь, –
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю – Беларусь.

З той хаткай, што з саламянай страхой, з гумном ды з тачком.
Апошні (тачок), калі ў Мове, як толькі не круціцца! Калі б ужо я яго дзе ўжываў, дакладна б да рыфмы Ваўчка падцягнуў. А хоць бы і Леплянскага.
Жартую!
А як заканчваецца той Верш Купалы, напамятаю

Ды і што гаварыць! – дзе я толькі гляджу,
Бачу родненькі край, сваю матку-зямлю;
Тут і людзі... ат... што!.. аб іх после скажу...
Долі іх надта ж я не люблю!..
А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

З тым, ужо звыклым водгукам: Жыве вечна! На які сучасныя «змагары з нацызмам» шалёна зыркаюць сваемі адмарожанымі вачыма. Ці вочкамі або зрэнкамі.
У вачах (вока, вочы) таксама нешта воўчае чуецца. Дык я ўжо казаў, што самі ваўкі (як і людзі) рознымі бываюць. Таму і Янка іх у сваех вершах больш да Памяткі Дзён (ці мясьцін) закладаў.
Янкаў «Гэты крык» я закідваў недзе пад сваім, прысвечаным лукаморскім-пракурорскім, у лютым 2023-га.

Хунту кiдае ў пот
ад грамадскiх свабод.
Ёй па густу ручныя рэжымы.
Пад варонiм крылом
Цмок з нахабным мурлом
На сябе вымярае аршыны.

Досыць! – бразгае Швед.
Беларусь – НЕ ЖЫВЕ!
Трупны пах напаўняе архiвы.
А дурным спадарам –
Непарушнасьцi Храм
ды хмызьняк па ўскрайку магiлы.

Зараз тых пракуроскіх узначальвае ўжо не тутэйшы (бывае!) Швед, а Гара. Дзмітрый. Ураджэнец Тбілісі. Цалкам савецкі (або сталіноідны).
Школа ў яго, а галоўнае  досвед – не абы якія.

З лістапада 2009 года па снежань 2019 года – начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

І аблічча адпаведнае.
Калі яму яшчэ і акуляры начапіць, натуральны Лаўрэнцій Паўлавіч атрымаецца. Законнік! Пераварацень.
А пра рознасць Ваўкоў я ўжо казаў...
Ведаю, што на Мове да іх (наогул) я звяртаўся зашмат радзей, чым па-расейску. Прытым што паспеў зладзізь (пры канцы 2023-га) і васьмісярыйнае  «Вохкi, воўчы… Краю ойчы…», прысвечанае жыццю і творчасці Ўладзімера Дубоўкі. Але ж тое было ў «прозу», хай не без вершаў, ну і, вядома, не без той-сёй «ваўчызны».
Сюды ж, дзеля пачыну, нейких два (верша) закіну. А потым крыху зноў з Мовы саскочу, каб аддаць даніну таму, з чаго пачынаўся мой легендарны Двайнік.

Лiстапад…
Сапраўдны Снежань!
Аж занадта навалiў…
На прасторах Белавежжа
Дрэмле вёска Кавалi.
Дрэмле, моўчкi.
Дабрачынна.
Памiж пустак i дарог.
Быццам зноўку лёс ваўчыны
Людцам вырашыў Сварог.
Што цьвярозымi вачыма
З-за аблокаў назiраў –
Як знявечвалi Айчыну
Дзеля гоману i страў.
Вось такiя выкрутасы,
Пiрагi i прусакi.
Недзе кожнаму аддасца.
I не важна, хто за кiм.
Снегу шмат…
(Снегу шмат..., 30.11.2023)

Ад гэтага «ваўчынага лёсу» было ўжо рукой падаць і да Дубоўкі

Недзе вохкiя сцяжынкi.
Ўбок ад возера – гушчар.
Пах пялёсткаў той шыпшыны,
што стракацей, чым анчар.
Адвячоркам сядзем зноўку,
Як суседзi. Балазе –
З Севярынцам, цi з Дубоўкам.
Нават вып’ем пакрысе.
Край, што секлi не аднойчы,
Баранiць ужо не нам.
Бо здаюць яго, па-воўчы,
Маскалям, або панам.
Першых цёзка добра ведаў.
Ад Усходу да Крамля.
Круг ад чорта, разам з дзедам,
Недарэмна абрамляў.
(Вохкi, воўчы… Краю ойчы…07.12.2023)

Вось...
А зараз двайніковае-расейскае (да моўных я яшчэ потым нешта дадам). З Прыбамбасам.

«О двойниках»

«Дневник». «Ночник»…
Мы – не о лампах.
И – Крест Честной! – не о горшках.
«Иконы» с Путиным и Трампом
в чулан упрятаны, за шкаф.
Достойно, северным оленем,
в санях красуется Сашок. *
Дешёвой ручкой «на колене»
нелепый пишется стишок.
ТолИка скромного скабрёза.
О главных таинствах – никак.
В уме и памяти тверёзой
начну рассказ о двойниках.

«Дневник»…
В Традиции тоналем
его прозвали дикари.
Лукав. Но в общем-то банален.
Делёз Эдипа Гваттари. **
Нет. Он, скорее, зооморфен.
Тотемно томный ягуар. ***
Индеец майя в Людендорфе. ****
Паук по имени Нуар. *****
Мой сон и аура. Там Волка
легко отыщутся следы.
И тонок волос. Меч Дамоклов
завис.
В обрядах Коляды –
«Ночник»…
Напомню – не «фонарик».
И, право, вовсе не «горшок».
Раскинет угли нестинарий
крестом. Нальёт на посошок.
И тень его скользит по кругу,
взбивая чёрную вуаль.
Звезда вызванивает фугу.
Волхвом шаманит нагуаль.
Весь вечер слушаю СафИну. ******
Вздыхает фибрами Луна.
Мой Волк становится Дельфином. *******
Спадает Бездны пелена…
(3-4.01.2020)

PS:
* Хохму про «оленя» (АГЛ) нашла Таша.
** Одна из работ знаменитых постмодернистов-психоаналитиков Жиля Делёза и Феликса Гваттари называется «Анти-Эдип. Капитализм и шизофрения».
*** О тонале и нагуале написано столько… Возьмём простенькое, из «Вики». Там есть одно забавное место:

Тональ (англ. Tonal) – в мифологии индейцев Центральной Америки магический двойник человека, появляющийся вместе с его рождением и имеющий с ним тесную духовную связь. У человека и его тоналя общая судьба – этим он отличается от ангела-хранителя. Тональ чаще всего оказывался животным из джунглей, напр., лисой или ягуаром или вауком. Убийство тоналя приводило к смерти связанного с ним человека. Общение с тоналем происходило во сне. Считалось, что тоналем могут обладать только колдуны или особые люди. Иногда уточняется, что тональ – это не само животное, а заключенная в нём безличная магическая субстанция. В переводе слово тональ связано с днем рождения, календарём, гороскопом и означает некоторую обусловленность, судьбу.
В обычном словоупотреблении тональ и нагваль отождествлялись как зооморфные двойники человека. Иногда встречается различие между этими понятиями по следующему основанию: тональ – тотемное животное, а нагваль – колдун, способный перевоплощаться в это животное. Также проводят различие между тональным и нагвальным животным. Тональ есть у каждого человека, тогда как нагвалем обладают только шаманы. Если тональ обретался при рождении, то нагваль стяжался благодаря особым магическим практикам: паломничество к «святому» месту, бодрствование ночью.

«Забавное место» – «Вауком». Либо я чего-то не понял, либо это – опечатка. Но последнюю можно «разделить» между «волком» (белор. ваўком) и «пауком». А «забавно» то, что и тот, и другой – из моего «ряда». Волк – само собой. А Паук… Так по какой-то там традиции я родился в год Мизгиря (то бишь Паука).
**** Фридрих Вильгельм Ганс Людендорф – знаменитый астроном. В 1930-е годы занимался изучением астрономических знаний древних майя. Брат не менее знаменитого генерала Эриха Людендорфа, автора «Тотальной войны».
***** Отчасти уже коснулся. А «Нуар»… Во-первых, просто – чёрный, ночной. К Двойнику – вполне (больше – к нагуалю). Во-вторых, Человек-паук Нуар – один из героев комиксов. Правда, во втором случае, по-моему, ударение почему-то смещается на первый слог. В угоду английскому?
****** Истая правда! Два дня слушаю Алессандро (Сафину). Опять Таша подтолкнула!
******* Вообще-то, Дельфин – младенец.

23.10.2023
PS:
Крышачку наконт водгуку «Жыве Вечна!». Як быццам на пароль (Жыве Беларусь!).
Што мне тут не зусім падабаецца?!
З аднаго боку, у гэтым «Жыве Вечна!» чуецца нешта накшталт «Вечная Памяць!». Быццам у памінанне памерлага.
З другога... Я – пра нейкія граблі.
Таму я з большай павагай стаўлюся да куды больш сціплага: «Жыве!». Які даводдзіцца чуць, напрыклад, ад нашага немца Аляксандра Фрыдмана (на заклікі Дзміцера Лукашука). Нехта (вельмі апантаны) скажа: – Дык ён жа не зусім беларус...
Кіньце дурное! («Зусім-не зусім...»)


Рецензии