Дзякуй, восень, што лёс не мiнула
Падміргнула мне восень з хітрынкай.
Ля вачэй — рыскі дзве, яе сцежкі,
Ды на скронях знайшла адпачынак.
Маё сэрца шчыміла ад шчасця,
Дзякуй, восень, што лёс не мінула,
Не дазволіла долю украсці,
Пэўна маці радзіла ў кашулі.
Разнаквеццем расквеціла шлях мой,
Даравала натхненне і крылы.
Аблятаю журбу смелым птахам,
Восень мудрая дорыць мне сілы.
Затрымацца прашу цябе, восень,
Не сарваць каляровую хустку.
Каб паспела кілім свой на кроснах
Я саткаць з фарбаў зыркіх, бялюткіх.
Не пусці ў маё сэрца завеі,
Не дазволь гаспадарыць марозам.
Не згубіла каб розум і веру,
Не сасватай мой лес сумнай прозе.
Свидетельство о публикации №126102208698