Чаго шукау, тое знайшоу...
стыне ў жылах маіх кроў
і страшна ад балючых слоў,
што наламаў нямала дроў.
Заўжды хацеў усім дабра,
ваду піў з чыстага вядра,
паліў стаяк, дровы цягаў,
пад чарку песні напяваў.
Хлеба дарэмнага не еў,
Рамантаваў свой дом і хлеў,
Трымаў карову і цялят ,
гасцям заўжды быў вельмі рад.
Жонку цаніў, аберагаў,
увесь заробак аддаваў,
на свята кветкі ёй дарыў
і на руках падчас насіў.
Дзяцей вучыў, як трэба жыць,
цярпець, калі душа баліць
і злосці ў сэрцы не трымаць,
каб доўга не перажываць.
Толькі сябе я не збярог,
Забыў, што ёсць Магутны Бог,
што маю, Ён усё мне даў,
Заўжды Яго каб праслаўляў.
А я ўперад Бога бег,
не заўважаў, што губіць грэх,
толькі пад старасць зразумеў:
Да Бога сэрцам ахладзеў.
Прыйшлося доўга мне блукаць,
начамі цёмнымі не спаць,
з Хрыстом да ранку размаўляць,
Каб Міласць Божую прыняць.
Гасподзь ад бур зямных нам шчыт,
Наладзіўся сямейны быт,
мы Славім Бога ўсёй сям'ёй
за мір сардэчны і пакой!
22.10.2026.
Свидетельство о публикации №126102205296