Па слядах абранага аутара 3

«Па слядах абранага аўтара 3»

Не варта думаць, што наступны дзень
рыхтуе нам, што зробімся панамі.
Хутчэй, над ім царуе Цмока Цень,
ці Жор страсьцей раптоўнага Цунамі.

Знянацку хлыне помста Дзікуна.
Стыхіі гвалт – Завошта, Божа Правы!?
Набатам грымне новая Вайна.
Пакорліва падхопім сцяг крывавы

мінулых спраў. Адрыныўшы спакой,
што статку толькі сніўся, без патрэбы,
Бунтар шалёна клікае на Бой
кагорту, прагнучых відовішчаў і хлеба.

Свабода!? Сьмерць!?
Ізноўку, выбірай,
пакуль ёсьць шанец. Руская рулетка
нясе забітым забубенны Рай.
Астатнім, побач з ганьбай – неба ў клетку.

21.10.2026
PS:
Варыяцыя да вершу Валянціны Шчугаравай «Выбор»


Рецензии