Кожны Божы дзень малюся Богу...

***
                    Жыхарам гарадскога пасёлка Радашковічы,
                    які я люблю ўсё больш і больш

Кожны Божы дзень малюся Богу
За дарогу, што наш Бог мне даў,
За маю - за кожнага! - трывогу
І за маці, што мой Бог забраў.

Кожны дзень жадаю шчасця лЮдзям
(А у нас сказалі б, што людзЯм),
Веру, шчасце прыйдзе, шчасця будзе
Крыху больш, калі я ўсё аддам

І сябрам маім, і незнаёмым,
Нават тым, хто крыўдзіў і не раз,
Тром асінам на гары ўлюбёным,
І суседу, хоць ён п...с.

Мне нічога ўжо не трэба будзе
За мяжой любімае Зямлі.
Мо, хоць хто адразу не забудзе,
Не забудуць, можа, жураўлі,

За якімі я душою плакаў,
Калі ў неба восені глядзеў,
Калі дожджык з неба таго капаў
І мяне ў тым небе не хацеў.

А таму, хто быў мне так адданы,
Я аддам не толькі, што я меў,
Але нават раны і заганы,
Ад якіх пазбавіцца хацеў.

Божы люд жыве на Беларусі.
Я яго больш за сябе люблю.
За яго я кожны дзень малюся
І за нашу белую зямлю.

21. 10. 2026 г. у 02. 04 ночы, Радашковічы, вул. Садовая, дом 16, мансарда


Рецензии