Лiстапад
Цень ліхтара кладзецца на сталічны брук.
Заціхла ўсё, і замярзае ўся прырода,
І ў пустаце пакой губляе кожны гук.
Што там прыносіць гэта шэрая пустэча?
Там невядомасць воблакам халодным спіць.
У цёмных вокнах гасне непрытульны вечар,
І рэха крокаў у завулках ледзь гучыць.
Жах адзіноты — быць нікому не патрэбным,
Калі вакол зачынены начныя дзверы,
Глядзець на неба, што святлом гарыць ганебным,
І проста жыць без аніякай кроплі веры.
Гадзіннік б'е, пакінуўшы адны пытанні,
На шыбах шэрань крэсліць свой нямы спалох.
І кожны вечар — як халоднае выгнанне,
Нібы ты гэты доўгі шлях прайсці не змог.
Свидетельство о публикации №126102005491