80 год - 80 кнiг

Жыццё сыходзіць. Па гадах
Халодны ветрык перапуду.
Няма ўжо ні фарб ні гуду!..
Ажно за 80 - у вачах.
А пляшка, шкварка - ратуюць.
Чарговы "зборнік" прэзентуюць!
І, як звычайна, на газеце...
...Дзесь конь стрыножаны па свеце -
Яго мастацкасць сэрцы чуюць?

Не, мае дасканаласць межы.
Мудрыя, калісь, казалі
"Адметны бляск спархнелай вежы
Зноў у труне перахавалі".
Праз ветразі і праз затокі,
Скібы гаспадараць там:
Рэк не вярнуць. Бераг - валокі.
Жыцця карункі? вытокі
З пяску будуюць помнік! - вам...


Рецензии