Восень, ты такая розная

Восень, восень, ты такая розная:
То расквечаная фарбамі — царэўна
З ветра подыхам і ноччу зорнаю —
Сэрца абдымаеш песняю душэўнай.

Колас спелы ў полі, пахам маніць сад,
Тчэш кілім з узорам царскім у гародзе…
Можа ёсць ткачыха лепшая? Наўрад.
Колеры твае — жаданыя, па-модзе.

То ўварвешся віхрам, загудзе прастор,
Бы мастак з жаданнем памяняць уборы.
Лес пануры кіне ласкавы дакор,
Зарыдаеш, восень, з паднябесным хорам.

Восень, восень, маем мы падобны шлях —
Мары і надзеі ў каляровых фарбах,
Перамогі, зблытаныя сцежкі, крах…
Пры любым надвор`і — чараўніца шарма.

У цябе вучуся дзень любіць і ноч,
Момант росквіту і момант завядання.
Салавей, вясною, мілы, напрароч
Не згубіць ніколі да жыцця жадання.


Рецензии