Быццам Небылiца
Зёбру гэтую, наўскоч – пУгаю па рэбрах!
Хай вывозіць, хоць куды. Хто ж яе запрог!?
Толькі шчасьце не ссуроч, не аддай за срэбра.
Не зьвярні да злыбяды праз усё знарок.
Палюбас... Яму – лацьвей! Бо заўжды нахабны.
Як бабіна між калёс круціцца, у зман.
За Хрыстом хадзіў Мацьвей. Тое-сёе хапнуў.
Не баклан, але ж панёс! Нават склаў раман.
Сам!? Ці Майстра падштурхнуў. Гэты ж прыстараўся!
Дзеўку-Ведзьму да сябе добра прытуліў.
Я ж і сам баранкі гну! Ёрзаю па трасе.
Ледзь трымаецца хрыбет. Енчуць хатулі.
19.10.2026
PS:
Бразготка да вершу Сетары (Лікі Д.) «было не было».
Гммм... Перакладчыку (калі з гэтым) давяраць нельга. Вярзе усялякую Лухту-Бязглудзіцу!
Ды я і сам... З хатулямі (што пры канцы).
Сам не зразумеў, аб кім-аб чым.
Ці то нашыя (беларускія!) торбы ці клункі жабрачыя, ці то нейкія каты (лукаморскія, або, нават, як той Бегемот, што ў Майстра быў). Бо хатуль, калі па-габрэйску, дакладна катом і будзе. Толькі ж я не ведаю, як тыя (ужо габрэйскія) хатулі націскаюцца. У адзіночным – як і нашы торбы, на другім. А у множным?! Мабыць, і не на апошнім (як у хатулях-торбах), а недзе інакш.
А дуркаваты Перакладчык і ўвогуле сюды (да хатулёў) нейкія «хижины» цягне. Дурніца! Бо з хатамі блытае. Хата... Як у нас ад маці – матуля, дык ён і пляце да таго ж.
«Лацьвей» (лоўкае наша слоўца) у яго пераўтвараецца ў Латыша... Во дае! А ўсё таму, что таго (да Латыша) Штукар убачыў у Палюбасе. Прозвішча памроілася. Кажу – Дурніца. А той Палюбас... Ну, гэта ўжо ў Лікі пытайцеся. Хай мне і зразумела.
Свидетельство о публикации №126101905664