Па слядах абранага аутара 2
Развітанне з Летам... Назаўсёды!?
Я не веру ў гэткі выкрутас.
Подыхі Зімы, а пасяродку
Восень свой нясе іканастас.
Кветкі абдыму, што дагараюць.
Лісьцейка, пацёкшае з бяроз.
Дзесьці, па за морам, за гарамі,
З мрояў Сьвет будуе добры Крэз.
З вершаў, у якіх і мы паўстанем,
Каб сустрэцца, разам, назаўжды.
А пакуль у восеньскай Касталлі
Зноў пакінем сьціплыя сляды.
19.10.2026
PS:
Варыяцыя да верасьнёўскага вершу Валянціны Шчугаравай «Не прощаюсь...».
Працягваю (паміж іншай Баламуццю) сваю вандроўку па Валінай Восені.
Свидетельство о публикации №126101903103