Здаецца мне, што чым раство блiжэй...
Здаецца мне, што чым раство бліжэй,
Тым зайздрасць нават большай можа быць,
Бо кожны хоча быць і разумней,
І лепей за цябе ён хоча жыць.
Калі ж жыве ён горай за цябе,
Тады ён лічыць, што табе ўсё з неба
Звалілася, а ён усё грабе,
Працуе, каб хоць мець кавалак хлеба.
О, як прыемна ім абгаварыць
Цябе, твае паводзіны і грошы,
Пашкадаваць, што ты не ўмееш жыць,
Хаця калісьці быў і ты харошы.
Ну, што ж, калі шанцуе нам не ўсім,
Затое працай цяжкай здабываем
Сабе на хлеб, на хату, на кілім,
На ўсё, што мы штодзённа спажываем.
А ён усё спускае па жыцці.
Прапіў, відаць, ён не адну кватэру.
Бог з ім, пара на працу нам ісці
Ў сваю "непаэцічаскую" сферу...
Здаецца мне, што чым бліжэй раство,
Тым больш табе зайздросцяць і не любяць
Ні слоў тваіх, ні вершаў хараство,
Хіба што толькі ў чым цябе асудзяць.
Чым ганарыцца ім? Што ты - паэт?
Усе паэты - п'яніцы як след.
19. 10. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126101901358