Трапнасць Творцы. Казка

«Трапнасць Творцы. Казка»

Крыважэрцы. Крывадушцы...
– Я зусім не пра ваўкоў.
Не судзіце па мянушцы
Тых, хто дзесьці, ці вакол.
Творца шэльму неяк меціў.
Трапна. Поперак і ўздоўж.
Па Карану ці Рыгведзе.
Будзь ты Дучэ або Дож.
Тым, хто з гразі павылазіў,
Паміж бруямі склізнуў,
Зладзіў прыкрае валоссе.
А забойцам – галізну.
Неяк, быццам, і да Трампа.
Ці да Гопніка з Крамля.
Творца клеймы ставіў трапна.
Штосьці трошкі папраўляў.

18.10.2026
PS:
У нас (у беларусаў) ёсць казка, якая так і завецца: «Рыжы і лысы».
Але там Лысы чамусьці і не зусім дрэнным апынуўся. Бывае...
Дык мы і казалі, што абагульняць не трэба. Але ж...


Рецензии