Восень, чароуная восень...
Г.
Восень, чароўная восень
Доўжыцца, сонцам пяе.
Днём праясняецца просінь,
Палка цалуе яе...
Просінь цалуе восень,
Восень цалуе просінь,
Як быццам бы ты - мяне:
Палка і знешне стрымана.
А што у цябе ў душы?
Так вось пакрыты інеем
Ветлівы жар глушы...
Раніцай белыя росы
Сонейка грэе, гне
Травы у белых росах...
Мяккая, мяккая восень.
Яблычкі - аксаміт,
У скрынках ляжаць і просяць,
Каб ацаніў іх від...
Выгляд у іх цудоўны...
Хочацца ў рукі ўзяць...
Месяц у небе поўны
Поўняю мне б назваць,
Як называю поўняй
Наша каханне...
Век так бы з табою быць мне,
Так бы з табою плыць,
Вернасцю губ натхняцца...
І цалавацца,
Каб ад тваіх павек
Дрыжыкі йшлі па целу,
Як электрычны ток...
Воблачкам белым-белым
Недзе любві выток
Ў небе асеннім нашым...
Дзякуй табе за ўсё,
Дзякуй табе за шчасце...
18. 10. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126101801134