Устау у шэсць. Еу яблычак. Малiуся...

***
                     Светлай памяці маёй дзядны
                     Анастасіі Пракопаўны Скопіч

Устаў у шэсць. Еў яблычак. Маліўся
(У цёткі Насці гэтаму вучыўся).

Пашле было матуля па каня
Мяне да іх шчэ на дасвецці дня:

У дзверы грукну там, ці мацюкнуся,
Зайду у хату, цётцы усміхнуся.

Яна маўчыць. На ўколенцах стаіць
І б'е ілбом у чыстыя масніцы.

Стаю. Маўчу. Хіба што памаліцца?

Малюся й я. На "Тайную вячэру"
Гляджу ў куце. І Богу свайму веру...

Ўстаю у шэсць. Ем яблычак. Малюся.
Стары як пень, а ўсё яшчэ вучуся...

17. 10. 2026 г. у 6.57 раніцы, Радашковічы


Рецензии