Мадонна. Л ле. Сумрак
Анне( Легіён Марыі)
Праблема вазы
Мадонна. Лілеі. Сумрак.
Мадонна. Дзеяў сітняг.
У прыцемках белага гуку
Веліч і дзеяў працяг.
Мадонна. Птушка і ружа.
Мадонна. Агонь вышыні.
Смутак. Агонь. Мужнасць.
Шыпшыны думаў прымі.
Самота. Белае ззянне.
Самота. Любові працяг.
Чаканне. Бога трыванне.
Якое яшчэ ты дзіця.
Мадонна. Згаслыя рэкі.
Мадонна. Дзе неба дрыгва.
Якія патрэбны мне лекі?
Як ты самотна жыла…
Сейбіт руйнуе маленні
Няшчырасці і цішыні.
Праменні. Духу найменні.
Шыпшыны. Агні. Агні.
Свидетельство о публикации №126101607719