Светлае пачуцце
З табою сэрцы маладзеюць.
Шукаем мы з табой спатканне,
Вядуць на зорку нас надзеі.
Чакаем вечарам і ў ранні,
Не зачыняе сэрца дзверы.
Яно — дыханне, наша прана,
Дае у будучынь паверыць.
Я пасябрую з сонцам, ветрам,
Не дам схаваць шляхі ў туманы.
Каханне злучыць з доляй светлай,
Залечыць хутка мае раны.
Лапцей стапчу дарогай сотні,
Але каханне адшукаю.
Сустрэнем разам дзень апошні —
На тварах слёзы ручайкамі.
Свидетельство о публикации №126101603211