Усе думы мае пра Белпошту...

***
                        Усе песні мае пра Айчыну,
                        Усе мары і думы мае...
                                             М. Башлакоў

                          Белпошце ў Радашковічах

Усе думы мае пра Белпошту,
Што ў Матуліным сёння кутку...
Пепсі зера купляў я навошта,
Ну, навошта напой дураку,

Калі віскі да пепсі не мае?
Так сказала мне дама адна.
У жыцці толькі пепсі й бывае,
Калі выпіта віскі да дна...

Што той віскі, калі я з калыскі
Нашу пошту, як маму, люблю,
Бо Белпошта - газетныя нізкі,
Дзе раз-пораз газету куплю

І успомню дзяцінства і Валю,
Што паштаркаю звалі у нас...
Як мы Валю-паштарку чакалі,
Калі быў шчэ не лічбавы час!

Я на пошту зайшоў, каб заплакаць,
Пасядзець у чарзе, паглядзець,
Ці жывыя прыкметы і знакі,
Пра якія мне хочацца пець...

Радашковічы. Людзі як людзі.
Акуратныя людзі. Люблю,
Што ніхто мяне тут не асудзіць
За крылатую песню маю.

Радашковічы ўжо прыкіпелі
Мне да сэрца: калінавы куст...
У чарзе мы на пошце сядзелі -
Беларуска, жыццё, беларус...

16. 10. 2026 г., вул. Садовая


Рецензии