О, колькi вакол вiдарысау...

Асенняя малітва

                Быць чалавекам я рад.
                Быць ім хацеў бы заўсёды…               
                М. Танк

О, колькі вакол відарысаў!
І як жа прыгожа тут жыць:
Вясной расцвітаюць нарцысы,
А сэрца... трасецца, баліць.

Ратуй мяне, Божа, ад ласкі
Няшчырых і сквапных людзей,
Абману, двудушнасці, казкі
Адданых за грошы ****зей.

Ратуй мяне, Божа, ад здрады,
Каму даў улады я шмат,
Хто сам на вяршыні улады
З падведамных сіле улад.

Ратуй ты мяне ад хваробы –
Кавалачак лішні дзе ўзяць.
Ратуюць няхай хлебаробы,
Ратуе няхай сенажаць.

Ратуй жа прашу, без скрыжалі,
Мой ветлы і праведны Бог,
І кулю нясі на паўцалі
Ад дадзеных небам дарог.

Ратуй, каб не кінула памяць,
Каб з глузду зусім не сышоў,
Ратуй мяне ў спёку і  ў замець
Сярод маіх сцежак, шляхоў...

Ратуй мяне, Божая Маці,
Ад славы бясслаўных паноў,
Іконы падложнай у хаце,
Пераапранутых багоў.

Ратуй мяне Бог ад суседа,
Які мяне хоча спаліць,
Атруты балючага следу,
Які я хачу пралажыць.

15. 10. 2026 г.


Рецензии