Бязглуздзiца

Бязважкія словы, бязважкія справы -
Яднаюць і вяжуць людзей у снапы,
Згараць што не ў межах Нябёснай дзяржавы -
Гарэць ім, дзе пройдуць Анёлаў сярпы.
Лацвей бы з любоўю рабіць, што патрэбна,
Узважваць і словы, і справы свае:
Змаўчаць дзесьці - золата, здзейсніць штось - срэбра.
Дзіцячая мара, што ў сэрцы жыве
З надзеяю, з верай, з любоўю, вядома,
Імкнецца ў святло, не стаіць на мяжы -
Цяжар слоў бязважкіх і спраў нерухомых
Адрэжым, вось толькі навострым нажы


Рецензии