Восеньскi санет
Чуваць у золаце пакошанных лугоў.
Квяцістых колераў бягучыя адценні
Падзерлі цемру думак-ланцугоў.
На лісце кожным лёсаў ёсць палотны:
Свае сцяжынкі ў кожнага жывуць.
За крокам крок ідзе месяц халодны.
За часам час стагоддзі існуюць.
І восень поступам журботнай цішыні
Вядзе мяне ў забытыя агні.
Вільготны ліст складае летапіс гадоў,
Сакрэты лье пра смутак і любоў.
Дрыжыць вятрыска восеньскай пакуты
І сэрца палыхае бы камін.
Нязграбным ды пажоўклым лісцем смуты
Ляжыць мінулага кахання ўспамін.
————————————
10 кастрычніка 2026 г.
Свидетельство о публикации №126101500005