Уваходзiць жыццё у берагi паступова...
Мастачцы Вользе Іванаўне Рамейка (Баравіцкай)
Уваходзіць жыццё ў берагі паступова,
Ў берагі той ракі, што завецца раднёй,
А радня для жыцця, як для верша аснова,
Ці таксама яе я назваў бы бранёй.
Толькі ў ёй, толькі ў ёй нараджаецца мова,
Нараджаюцца дзеці, што тваё панясуць:
Ці то талент, ці проста адзінае слова,
Ці то сутнасць тваю, што навек зберагуць.
14. 10. 2026 г. у 02.30 ночы, Радашковічы
Свидетельство о публикации №126101400586