Сягоння пакроу прасвятой багародзiцы

Сягоння Пакроў Прасвятой Багародзіцы,
Калыша хусціну бялюткую вецер.
З дыханнем яе хай у сэрцах народзіцца
Любоў і павага да родных, суседзяў.

Няхай амафорам — бялым белай хусткаю,
Укрые ад бед кожны дом ў белым свеце.
Пакажа ўсім шлях развітацца з пакутаю,
Вясёлыя думкі ўварвуцца, як вецер.

Малітва аб шчасці ды з мірнымі думкамі —
У сэрцах у кожнага з ласкай матулі,
Каб позіркі нашы не сталі панурымі,
Цяпло Божай ласкі у сэрцах адчулі.

Сляпых і глухіх правядзе шляхам сонечным,
Навучыць нас слухаць і бачыць душою,
Каб сталі падман і хлусня відавочнымі,
Заўважыць змаглі і вясной, і зімою.


Рецензии